Моладзевае прадпрымальніцтва і бізнэс-ініцыятывы, стварэнне і рэалізацыя грамадскіх, культурных і сацыяльных праектаў, праца і прасоўванне ў сацыяльных медыя — такія будуць тэмы адукацыйнага каворкінг праекта «BrainHUB», які пройдзе ў Гродне 19−20 мая.

Маеш крэатыўную ідэю? BrainHUB вяртаецца ў Гродна каб дапамагчы табе яе здзейсніць!

Што такое «BrainHUB»?

Гэта кароткія тэматычныя інтэнсівы (трэнінгі, семінары і майстар-класы) у невялікай суполцы людзей з актыўным удзелам трэнераў і лектараў, якія ставяць перад сабой задачу па фармаванні і рэалізацыі ідэі пры паслядоўнай ментарскай і арганізацыйнай падтрымцы з боку арганізатараў «BrainHUB».

Удзельнікі праекта змогуць атрымаць спектр навыкаў як у індывідуальнай, так і каманднай працы, а таксама артымаць каштоўныя веды ў галіне прадпрымальніцтва, фінансаў, стратэгічнага планавання і мэнэджменту, маркетынгу.

Акрамя таго, істотным складнікам удзелу ў праекце з’яўляецца арыентацыя на практыку. Гэта значыць, што ўдзельнікі праекта змогуць не толькі самастойна кіраваць альбо быць у камандзе праекта, але і разлічваць на ментарскую падтрымку з боку арганізатараў «BrainHUB».

Хто выкладае?

Лектарамі гродзенскага «BrainHUB» будуць: кансультант па стратэгіі і карпаратыўнай культуры, заснавальнік і першапачатковы кіраўнік дзвюх бізнес-школ у Літве, Павел Малюковіч; праектны кансультант міжнародных і беларускіх НДА Алесь Плотка; сузаснавальнік рэкламнай агенцыі «UFOX Media» i SMM акадэміі «Rocket» Аляксей Купрэяў!

Як патрапіць?

Удзел у праграме бясплатны, але патрабуе папярэдняй рэгістрацыі. Удзельнікі будуць адабраныя па заяўках. Зарэгістравацца можна да 16 мая, уключна, запоўніўшы кароткую форму. Колькасць месцаў строга абмежаваная (20 чалавек!).

Форма рэгістрацыі: http://goo.gl/forms/OBN01GZEqP