У Гродне працягваюць крэатыўна падыходзіць да абнаўлення разметкі на пешаходных пераходах. 8 мая на дарогах горада пачалі з’яўляцца тэматычныя малюнкі, звязаныя з месцамі, дзе абсталяваныя пераходы.
Усё пачалося з надпісу «Вiтаем», які з’явіўся на пешаходным пераходзе ў раёне аўтавакзала ў канцы красавіка. У пачатку мая ў цэнтры Гродна з’явілiся яшчэ падобныя надпісы. А з 8 мая супрацоўнікі «СМЭП Гродзенскага аблвыканкама» (арганізацыя адказная за нанясенне дарожнай разметкі) разам са студэнтамі ўніверсітэта імя Купалы пачалі наносіць цэлыя малюнкі.
Каля драмтэатра з’явілася малюнак у выглядзе карнавальнай маскі, каля Кургана славы можна ўбачыць сляды ад гусеніц, а каля тэатра лялек — блазна. У найбліжэйшы час малюнак з’явіцца і каля заапарка.
Замовіла надпісы і малюнкі на пешаходных пераходах Гродзенская ДАІ. Сумесная ідэя службаў і ўніверсітэта з’явілася ў пачатку 2018 года.
[irp posts="61 243″ name="Каля сінагогі пачалося будаўніцтва гандлёвага павільёна з грамадскім туалетам"]
У акцыях на 9 траўня, прысвечаных святкаванню 80-годдзя перамогі, вырашылі задзейнічаць жывёл. Сабаку па мянушцы…
Супрацоўнікі "Гродназелянбуда" ўжо ўпрыгожваюць аркі на Савецкай кветкамі. У сацсетках з'яўляецца ўсё больш відэа з…
У траўні на даху комплексу «Бровар Гродна» з'явіўся флюгер. Пры рэстаўрацыі гродзенскага піўзавода інвестару было…
Гродзенскі краязнаўца Аляксандр Перагудаў знайшоў у расійскіх фондах шэраг малавядомых здымкаў Гродна часоў Першай сусветнай…
У траўні беларусы сталі актыўна абмяркоўваць знікненне бульбы з паліц у крамах. Звярнулі ўвагу і…
Гарадское і сельскае насельніцтва Беларусі скарачаецца. Згодна з Белстатам, у Гродне і Лідзе сітуацыя выглядае…