Ад 13 да 17 мая ўпершыню ў Гродне пройдзе бясплатны навучальны курс па падрыхтоўцы бальнічных клоўнаў «Funny nose». Курс праводзіцца пры падтрымцы Missione Bielorussia 2018 Асацыяцыі Dutur claun Vip Italia, пры супрацоўніцтве з Гродзенскім дзіцячым хоспісам. Да ўдзелу запрашаюцца асобы, старэйшыя за 20 гадоў. Пасля навучання яны створаць каманду, што будзе займацца сацыяльна-псіхалагічным суправаджэннем і садзейнічаннем у рэабілітацыі дзяцей у бальніцах, установах спецыяльнай адукацыі, хоспісе горада Гродна.

У праграму навучання бальнічных клоўнаў уваходзяць тэарэтычныя заняткі па псіхалогіі хварэючых дзяцей і правілах працы ў стацыянары, практычныя заняткі па акцёрскаму майстэрству, клаўнадзе, акрабатыцы, жангляванні. Спецыяльнымі гасцямі курса будуць педагогі з Dutur claun Vip Italia.

Каб узяць удзел у навучанні, неабходна запоўніць анкету. Зрабіць гэта трэба не пазней за 10 мая.

Бальнічных клоўнаў упершыню будуць вучыць у Гродне

Месца правядзення курса: г. Гродна, вул. Гагарына 18, Гродзенскі дзіцячы хоспіс.

Больш падрабязную інфармацыю можна атрымаць па тэл. + 375−29−378−63−50 Марына.

youtu.be/xEkIcgWMAP0