Напрыканцы красавіка гродзенскі музычны гурт Race Of Dreamers (Раса Мечтателей) прэзентаваў новы сінгл “сакавіцкі кот”. Цікавосткаю праекта стаў жывы сумесны адначасовы запіс інструментаў, на які пазней былі накладзеныя вакал, флейты і іншыя музычныя фарбы. Запіс і гукарэжысуру сінгла гродзенцы зрабілі самастойна, ва ўласнай прыватнай студыі.
“Усё пачалося некалькі год таму у нетрах менскага андэграўнда. Мы са Зміцерам Брытанавым рэпетыравалі з мясцовымі музыкамі у пошуках арыгінальнага гучання. Песня “Сакавіцкі кот” была напісана па-руску на вершы Нікіты Васільева. Зараз мы перагледзелі аранжыроўку і пераклалі тэкст. У выніку атрымалася яскравая пазітыўная песня, якую прыемна спяваць і, спадзяюся,слухаць», – кажа кампазітарка і салістка гурта Дар’я Багаслова.
Тое, што абноўлены “Сакавіцкі кот” пабачыў свет практычна ў маі, зусім не праблема, мяркуюць музыкі. Яго вобраз “адвечна жывы” і заўжды гукае вясну незалежна ад пары году.
https://soundcloud.com/race-of-dreamers/sakavtsk-kot-march-cat
Да слова, гэта ўжо другая жартоўная песня гурта на “звярыную” тэму. У рэпертуары музыкаў ўжо ёсць песня пра французкага бульдога “Пламенная самка”.
У запісе сінгла бралі ўдзел:




Race Of Dreamers (Раса Мечтателей) — інтэрнацыянальны праект, у складзе якога граюць музыкі з Мінска, Гродна, Масквы. Гурт выконвае выключна аўтарскую музыку для слухачоў з вытанчаным густам, спявае на беларускай і рускай мовах.
Улюбёныя стылістычныя напрамкі – Jazz Fusion, Ethno,Lounge,Art & Prog Rock. У актыве Race Of Dreamers (Расы Мечтателей) два студыйных альбомы імправізацыйнай музыкі, некалькі відэакліпаў і сінглаў. Зараз гурт працуе над запісам трэцяга песеннага беларускамоўнага альбому.


