Гродзенскі аэрапорт карыстаецца ўсё большым попытам. з 30 мая з яго можна будзе паляцець у Балгарыю, Турцыю і Чарнагорыю.

Летась мытны кантроль прайшлі амаль 9 тысяч пасажыраў і 128 самалётаў. Гэта на 60% больш за паказчык 2016 года. Лётаюць, як правіла, хакейныя і футбольныя каманды на спаборніцтвы, а таксама турысты на адпачынак, паведамляе Гродзенская мытня.

Мяркуюць, што сёлета пасажыраў будзе яшчэ больш — 30 мая адкрываецца турыстычны сезон, а таксама новы турыстычны маршрут у Чарнагорыю.

[irp posts="54 986″ name="Албанія часова адмяніла візы для беларусаў. Куды яшчэ нам не патрэбна віза?"]