Албанія часова ўвяла бязвізавы рэжым для беларусаў на турыстычны сезон 2018. Пра гэта напісалі ў афіцыйным Twitter-акаўнце Міністэрства замежных спраў Албаніі.

Бязвізавы рэжым будзе дзейнічаць з 1 красавіка па 31 кастрычніка 2018 года, паведамляе БЕЛТА. Акрамя беларусаў, наведаць Албанію па бязвізе змогуць грамадзяне Расіі, Саудаўскай Аравіі, Грузіі, Катара, Амана, Кітая і Бахрэйна.

Папярэднія гады Албанія таксама адмяняла візы для беларусаў на час турыстычнага сезону.

Куды яшчэ беларусам не патрэбна віза?

Азербайджан, Антыгуа і Барбуда, Арменія, Барбадос, Бразілія, В’етнам, Венесуэла, Гаіці, Гандурас, Ганконг, Грузія, Дамініка, Ізраіль, Інданезія, Казахстан, Кітай (пры групавых турыстычных паездках), Кіпр (Паўночны), Куба, Кыргызстан, Македонія, Малайзія, Мікранезія, Малдова, Манголія, Намібія, Нікарагуа, Ніуэ, Астравы Кука, Перу, Панама (пры ўмове набыцця «карткі турыста»), Перу, Самоа Заходняе, Сэнт-Вінсэнт і Грэнадыны, Сербія, Сінгапур (да 96 гадзін, пры наяўнасці авіябілета ў трэцюю краіну), Таджыкістан, Туніс, Турцыя, Узбекістан, Украіна, Чарнагорыя (да 30 дзён пры наяўнасці турыстычнага ваўчара або запрашэння), Эквадор, Паўднёвая Асеція.

Краіны, у якіх беларусы могуць атрымаць візу па прылёце або прыездзе

Бангладэш (50 $), Балівія (51−52 $), Усходні Тымор (30 $), Гамбія (20 $), Джыбуці (100 $), Егіпет (25 $), Замбія (50 $), Іран (80 $), Іарданія (56−57 $ і падатак пры выездзе 10 $), Катар (15 $), Кувейт (20 $), Камбоджа (30 $), Лаос (20 $), Ліван (бясплатна),
Маўрыкій (бясплатна), Мадагаскар (бясплатна), Макао (30 $), Мальдывы (10 $), М’янма (50 $), Непал (40 $), Сейшэлы (бясплатна), Тувалу (бясплатна), Шры-Ланка (35 $), Ямайка (100 $).