За доўгія выхадныя можна не толькі добра адпачыць, але і прапусціць матэрыялы пра цікавых людзей і падзеі з жыцця горада. Што ж і хто стаў аб’ектам нашай увагі за выхадныя, чытай у падборцы Hrodna.life.

За два гады больш 100 матчаў: як гродзенская сям’я Мухіных заўзее за «Нёман»

7 цікавых матэрыялаў за выхадныя, якія вы маглі прапусціцьПакуль у «Нёмана» перыяд міжсезоння, Hrodna. life вырашыў расказаць пра гродзенскіх заўзятараў, якія ў краіне прызнаныя самымі лепшымі. Наш аповяд — пра сям’ю Мухіных, якая ўжо чатыры сезоны практычна не прапускае матчаў з удзелам любімай каманды.

[irp posts="60 386″ name="За два гады больш 100 матчаў: як гродзенская сям’я Мухіных заўзее за Нёман""]

«Ніколі не лічыў, што маю талент». Гісторык, фатограф і байкер Сяргей Марозаў аб творчасці, працы і планах

7 цікавых матэрыялаў за выхадныя, якія вы маглі прапусціцьНядаўна ўсім вядомы Сяргей Марозаў адзначыў «сакральную» гадавіну — споўнілася 33. З той нагоды Hrodna. life распытаў Сяргея Марозава пра ўласную ацэнку жыццёвых дасягненняў, шлях да поспеху, працу на радыё і планы на будучыню.

[irp posts="60 741″ name=" Ніколі не лічыў, што маю талент". Гісторык, фатограф і байкер Сяргей Марозаў аб творчасці, працы і планах"]

«Руслан — гэта ровар». Як журналіст Hrodna. life збірае самыя гарачыя навіны Гродна (Відэа)

7 цікавых матэрыялаў за выхадныя, якія вы маглі прапусціцьАпошні дзень акцыі «30 дзён на ровары», 30 красавіка, Hrodna. life правёў разам з журналістам Русланам Кулевічам, каторы карыстаецца роварам без уліку сезону і часу сутак. Некаторыя ўжо кажуць што ён і сам ужо — ровар. Сам сабе ровар. За адно мы высветлілі хто можа прымусіць яго адмовіцца ад ровара. Прынамсі, раніцай.

[irp posts="60 787″ name=""Руслан — гэта ровар". Як журналіст Hrodna.life збірае самыя гарачыя навіны Гродна (Відэа)"]

У Гродне прайшла першая велаэкскурсія

7 цікавых матэрыялаў за выхадныя, якія вы маглі прапусціць

Аб’яднанне «ВелаГродна» і гісторык Яўген Махнач у нядзелю 29 красавіка правялі першую ў Гродне велаэкскурсію, якую наведала каля 20 чалавек. Двухгадзінны маршрут праходзіў уздоўж набярэжнай Нёмана і па гістарычным цэнтры горада.

[irp posts="60 666″ name="У Гродне прайшла першая велаэкскурсія"]

У Гродне прайшлі Дні Стэфана Баторыя

7 цікавых матэрыялаў за выхадныя, якія вы маглі прапусціцьКаля 60 рэканструктараў з розных гарадоў Польшчы і Беларусі, а таксаму па аднаму з Вугоршчыны і Чэхіі прыехалі 29 красавіка да Новага замку ў Гродне, каб ушанаваць памяць караля польскага і вялікага князя літоўскага Стэфана Баторыя, а таксама выступіць перад гродзенцамі.

[irp posts="60 598″ name="ФОТА: Дні Стэфана Баторыя праходзяць у Гродне"]

Як Гродна адзначыў Дзень працы

7 цікавых матэрыялаў за выхадныя, якія вы маглі прапусціцьЦэнтральнымі падзеямі свята ў Гродне сталі першамайскае шэсце прафсаюзных арганізацый горада па вуліцы Савецкай да плошчы Леніна, а таксама ўшанаванне працоўных дынастый.

[irp posts="60 872″ name="ФОТА: Гродна адзначае Дзень працы"]

Вулічныя мастакі за два тыдні аднавілі панараму ля падножжа Новага замка

7 цікавых матэрыялаў за выхадныя, якія вы маглі прапусціцьДва тыдні спатрэбілася гродзенскім мастакам Аляксандру і Дзмітрыю, каб аднавіць 40-метровую панараму Гродна ля падножжа Новага замка. Малюнак атрымаўся практычна такі ж, як быў тры гады таму.

[irp posts="60 968″ name="Вулічныя мастакі за два тыдні аднавілі панараму ля падножжа Новага замка"]