Цэнтральнымі падзеямі свята ў Гродне сталі першамайскае шэсце прафсаюзных арганізацый горада па вуліцы Савецкай да плошчы Леніна, а таксама ўшанаванне працоўных дынастый.
У Дзень працы традыцыйна на сцэне ўшаноўвалі лепшых работнікаў і працоўныя дынастыі горада. Стаж працы некаторых узнагароджаных дынастый складае больш за 300 гадоў. Гэта прадстаўнікі адукацыі, аграпрамысловай галіны і іншых.
У парадзе ўзялі ўдзел работнікі розных прафесій горада і спартсмены. Сярод іх банкіры, медыкі, прадаўцы, настаўнікі, будаўнікі, энергетыкі і іншыя. Усяго былі прадстаўлены прафесіі з 20 розных галін эканомікі і вытворчасці вобласці.
Пасля афіцыйнай часткі ў цэнтры горада разгарнуліся гулянні. На плошчы Тызенгаўза, дзе была арганізавана выстава «Горад прафесій», у парку Жылібера і на плошчы Леніна.