Каля 60 рэканструктараў з розных гарадоў Польшчы і Беларусі, а таксаму па аднаму з Вугоршчыны і Чэхіі прыехалі 29 красавіка да Новага замку ў Гродне, каб ушанаваць памяць караля польскага і вялікага князя літоўскага Стэфана Баторыя, а таксама выступіць перад гродзенцамі.

Для многіх рэканструктараў гэта ўжо трэці прыезд у Гродна. У асноўным усе яны займаюцца рэканструкцый эпохі 16−17 стагоддзяў. У двары Новага замка гасцей сустракала вялікая колькасць гараджан. Шмат хто падыходзіў да рэканструктараў знаёміцца і фатаграфавацца.

https://www.youtube.com/watch?time_continue=58&v=yZjfwPccAQg

Арганізатарамі Дзён Стэфана Баторыя ў Гродне з’яўляюцца Гродзенскі гісторыка-археалагічны музей і польскі клуб «Гусар». Упершыню рэканструктары з Польшчы прыязджалі ў Гродна ў снежні 2016 года.
Сёлета да фестывалю далучыліся і беларускія клубы з Мінска і Бабруйска.

Мерапрыемствы каля Новага замка працягнуцца да 18:00. На наступныя дні ў рэканструктараў запланрованы выступы ў Лідзе і Міры.