Спадчына

Якім іконам маліліся мясцовыя. У Гродне выдалі кнігу пра сакральнае мастацтва рэгіёна

Кнігу «Сакральнае мастацтва Гродзеншчыны» прадставілі 25 красавіка аўтарка Любоў Зорына і выдавец Алесь Рыжы. У аснову кнігі ляглі матэрыялы абследванняў 128 касцёлаў і цэркваў рэгіёна, зробленыя ў 80-х гадах мінулага стагоддзя. Прэзентацыя адбылася ў гарадской бібліятэцы імя Макаёнка.

«Не ўсе змагла сфатаграфаваць, — узгадвае Любоў Зорына працу ў даследчых экспедыцыях, — часам проста не было фотаплёнкі. Альбо — не было паперы, каб надрукаваць здымкі. Засталося яшчэ шмат культурных каштоўнасцяў каторыя ў кнігу не ўвайшлі». Тым не менш — у кнізе змешчана больш 100 каляровых і больш 300 чорна-белых здымкаў прадметаў культу.

Тое, што доўгі час не публікавала гэтыя здымкі, аўтарка тлумачыць апасеннямі аб захоўванні мастацкіх каштоўнасцяў. «Працуючы мастацтвазнаўам-кантралёрам культурных каштоўнасцяў, якія перамяшчаюцца праз мяжу, я бачыла, колькі іх вывозіцца. І чым больш людзей пра іх ведаюць, тым большая магчымасць іх страціць. Апошнія 10 гадоў працэс страты носіць проста неадваротны характар. Бачу, што з храмаў знікаюць каштоўныя характэрныя рэчы. Вырашыла, што трэба абнародаваць гэты матэрыял».

Вялікую частку кнігі складаюць вопісы маёмасці храмаў на XIX і часткова XX стагодзі, асобныя раздзелы прысвечаны асаблівасцям уніяцкага мастацтва рэгіёна, мастакам, што стваралі іконы і скульптуры, страчаным прадметам культу.

Любоў Зорына - вядомы гродзенскі мастацтвазнаўца і краязнаўца. Доўгі час працавала ў гісторыка-археалагічным музеі горада, а таксама была мастацтвазнаўцам-кантралёрам Гродзенскай мытні. «Сакральнае мастацтва» — ужо пятая кніга аўтаркі. З папярэдніх твораў найбольш вядомай стала кніга пра мастацкі метал Гродзеншчыны.

Набыць кнігу можна ў выдавецтве «ЮрСаПрынт». Нагадаем, што чытачы і падпісчыкі нашага выдання маюць там зніжкі у 5 і 10% суадносна.

Больш кніг гродзенскіх аўтараў і прысвечаных Гродна можна знайсці ў рубрыцы «Чытай па-гарадзенску»:

[irp posts="52 935″ name="Знаёмства з кнігай: даведнік Шляхамі БНР""]

[irp posts="50 898″ name="Знаёмства з кнігай: Вінцэнт Гадлеўскі" Андрэя Вашкевіча"]

[irp posts="51 321″ name="Знаёмства з кнігай. Канстанцін Каліноўскі: асоба і легенда" Васіля Герасімчыка"]

[irp posts="58 121″ name="Забойца не дварэцкі. Гродзенскі блогер напісаў дэтэктыў пра скарб апошняга караля і прыгоды мясцовых гісторыкаў"]

Падзяліцца

Апошнія запісы

У цэнтры Гродна закрылася крама спорттавараў, якая працавала больш за 30 гадоў

Гродзенцы звярнулі ўвагу, што з будынка па вуліцы Ажэшкі, 42 знікла шыльда «Спорттавары». Instagram-акаўнт крамы…

28 красавіка 2025

Фільм на кітайскай раскажа пра Гродна і яго «інвестыцыйную прывабнасць»

Іміджавы фільм аб інвестыцыйнай прывабнасці Гродна задумалі ў гарвыканкаме. На яго выдаткуюць бюджэтныя грошы. Відэа…

28 красавіка 2025

У Гродне з’явіўся амерыканскі дэсерт — печыва з рознымі начыннямі

У Гродне пачалі прадаваць «крамбл кукіс» — амерыканскае печыва з рознымі дадаткамі і салодкімі топінгамі.…

28 красавіка 2025

Назву гурта Dzieciuki і яго сацсеткі прызналі «экстрэмісцкімі». Падобна, што «экстрэмісцкай» стала і першая беларускамоўная газета

Сацсеткі панк-гурта з Гродна Dzieciukі і сам гэты надпіс у Беларусі прызналі "экстрэмісцкімі матэрыяламі". Паводле фармулёўкі…

27 красавіка 2025

Нерухомасць тыдня: у Гродне прадаюць дом з ажурным балконам за 60 метраў ад Нёмана

У Гродне на продаж выставілі дом на 2-м Падольным завулку - па суседстве з рэстаранам…

26 красавіка 2025

Школьнікі з Гродна трапілі пад прафілактыку за «зігаванне» і нацысцкую сімволіку

Міліцыя Грjдзенскай вобласці маніторыла Інтэрнэт і занепакоілася "нацызмам" сярод школьнікаў. Яны "зігуюць", слухаюць музыку Трэцяга…

25 красавіка 2025