Ад 30 красавіка да 16 мая гродзенскія гурманы могуць пачаставацца спецыяльнымі сэтамі ў топавых рэстаранах і барах горада. На час фэсту дзейнічае адзіная цана на сэт для ўсіх установаў - 18 рублёў. У Гродне мерапрыемства будзе праходзіць у 16 установах. Першымі прадстаўляюць свае фірмовыя сэты Стары горад, Фарадэй, Баста-Паста і Бакст.

Гурманы, на старт! У Гродне пачынаецца першы GASTROFEST
Сэт ад рэстарана «Стары горад» (OldCity): дачная салата з печаных буракоў з сезоннай гароднінай і расльным сырам канапкі з селядцом, смальцам і печанай шынкай; пельмені чорныя, фаршаваныя карпам ў булёне; каўбаскі грыль з печанай бульбай і квашанай капустай па-хатняму; тварожна-клубнічны цірамісу з мятай і какавай
Гурманы, на старт! У Гродне пачынаецца першы GASTROFEST
Сэт ад Фарадэя: вясновая мікс-салата з куранём; блэкбургер + бульба фры; чыкен бекон + бульба фры; торт-медавік
Гурманы, на старт! У Гродне пачынаецца першы GASTROFEST
Сэт ад Баста-Паста: брускеткі з пшанічнага хлеба ўласнай выпечкі, з вострым сметанковым сырам; дзеполе з сырам і таматнай падліўкай; салат з індычкай, таматамі і абляпіхавым соўсам; томленыя ялавічныя шчокі са сметанковым кус-кусам і размарынавым соўсам; прафітролі са сметанковым крэмам, міндалём і шакаладным соусам
Гурманы, на старт! У Гродне пачынаецца першы GASTROFEST
Сэт ад Бакста прыгатаваны з элементамі малекулярнай кухні: курыная грудка ў вінным соўсе з п’янай грушай і бульбай пай; закуска «Таматныя сферы»; цірамісу «Мамчын гаршчочак»
Гурманы, на старт! У Гродне пачынаецца першы GASTROFEST