Арт-аб’ект з’явіцца каля кінатэатра «Красная звезда». Якую менавіта кампазіцыю ўсталююць да Дня горада, пакуль невядома – канцэпцыю трымаюць у сакрэце.

Мантажам і добраўпарадкаваннем тэрыторыі побач з арт-аб’ектам займаецца “Гродназелянбуд”. Вядома, што ў аснове інсталяцыі будзе металічная канструкцыя, піша «Гродно Плюс». 

Адкрыццё новай кампазіцыі прымяркуюць да Дня горада, які пройдзе ў Гродне 4 і 5 верасня. Горад адзначыць сваё 898-годдзе.

Чытайце таксама: Ліхтарыкі, салют і сакрэтны артыст. Што будзе на Дзень горада ў Гродне