Тэатральны канцэрт «Французская дэсерт» у падтрымку Дашы Кавалеўскай з Гродзенскага дзіцячага хоспіса пакажуць у нашым горадзе артысты Міжнароднага грамадскага аб’яднанне «Тэатра». Акцёры-пачаткоўцы з з Францыі, Швейцарыі і Канады прыязджаюць у Беларусь удасканальваць майстэрста у пад кіраўніцтвам беларускіх драматургаў і адначасова — дапамагаюць дабрачынным арганізацыям. Канцэрт пройдзе з залі музея гісторыі рэлігіі 29 красавіка ў 16 гадзін.
Падчас канцэрту яны прадставяць вакальныя, танцавальныя і драматычныя нумары. Сваім выступам маладыя артысты хочуць падтрымаць Дашу, якой патрэбны апарат штучнай вентыляцыі лёгкіх, каб перавесці яе з бальніцы дадому. Акцёры таксама хочуць абудзіць у сэрцах гледачоў каханне, прыліў пазітыву і бязмежны аптымізм.
Маладыя акторы з-за мяжы прыязджаюць у Рэспубліканскі тэатра беларускай драматургіі на акторскія майстэрні. З дабрачынным канцэртамі ў Гродна яны наведваюцца ўжо чатыры гады запар.