Святкаванне юбілею пачалося 25 красавіка з высадкі алеі на вуліцы Ліможа. У гэты ж дзень у горадзе пройдзе байк-парад і флэшмоб. А на выходныя Ленінскі раён падрыхтаваў канцэрты і выставы ў цэнтры горада.
Высаджваць юбілейную алею прыехалі супрацоўнікі адміністрацым Ленінскага раёна розных гадоў, а таксама школьнікі, студэнты, ветэраны і жыхары вуліцы. Усяго было высаджана больш за 40 дрэў: ліпы, бярозы, каштаны, некалькі клёнаў і дуб.
27 красавіка ля тэатра лялек пройдзе ўрачысты канцэрт вядомага беларускага гурта, назву якога арганізатары трымаюць у сакрэце. Таксама пройдуць выставы і дэгустацыі. Пачатак у 15.00.
28 красавіка ў 12.00 святкаванні пачнуцца ў парку Жылібера. Там для гродзенцаў пройдзе канцэрт, парад аркестраў, выставы прадпрыемстваў, устаноў, арганізацый, паказальныя выступленні, будуць працаваць інтэрактыўныя спартыўныя і гульнявыя пляцоўкі. У гэты ж дзень у 15.00 у Пышках адкрыецца танцавальная пляцоўка для сталых людзей.
Гістарычная даведка
У 1978 годзе, з павелічэннем колькасці насельніцтва Гродна, паўстала неабходнасць у першым адміністрацыйным дзяленні. Тады былі створаны два раёны, якія існуюць дагэтуль: Ленінскі і Кастрычніцкі.
Калі Ленінскі раён святкуе Дзень нараджэння ў канцы красавіка, то святкаванні ў Кастрычніцкім пройдуць у траўні.