Цыгарэты вартасцю амаль 11 000 еўра ў звычайных падарожных куфрах вёз 52-гадовы грамадзянін Польшчы. Для кантролю яго затрымалі ў Беластоку 23 красавіка, паведаміла прэс-сакратар Падляшскага аддзялення Польскай памежнай службы Катажына Здановіч.

Агулам у затрыманай для праверкі Toyota памежнікі знайшлі 3300 пачак кантрабандных цыгарэт. Іх ацэначны кошт — боль за 46 000 злотых (амаль 11 000 еўра). Калі б гэтыя цыгарэты трапілі ў продаж, польскі бюджэт не далічыўся б 77 000 злотых падаткаў (18 000 еўра).

Польскія пагранічнікі злавілі кантрабандыста, які вазіў цыгарэты чамаданамі