Незвычайную карціну маглі назіраць мінакі на праспекце касманаўтаў раніцай 25 красавіка. На гарадскім газоне пасвіліся экзатычныя для нашага горада жывёлы: вярблюды, альпакі, афрыканскія быкі і чатырохрогія бараны. Гэта не міраж і не чарговы красавіцкі розыгрыш. У горад прыехаў цырк. Прадстаўленні пачнуцца ад пятніцы, 27 красавіка. Пакуль артысты адпачываюць з дарогі і наладжваюць абсталяванне. Жывёлы праводзяць час на вольным паветры.