Студэнты, навучэнцы і школьнікі горада 25 красавіка на Савецкай плошчы танцамі і флэшмобам павіншавалі Ленінскі раён з 40-годдзем.

У флэшмобе прыняло ўдзел 500 чалавек. Спачатку яны правялі масавае прывітанне і віншаванне, а пасля станцавалі ды ўтварылі з натоўпу юбілейную лічбу — 40.