Супрацоўнікі МНС выратавалі ката, які некалькі дзён прасядзеў на верхавіне елкі. Аперацыя разгарнулася ў нядзелю ў двары дома 34 на БЛК. Жыхары пяціпавярхоўкі 2 дні чулі мяўканне, але не адразу зразумелі, адкуль яно.
Аказалася, што кот залез на верхавіну елкі каля пад’езду і прасядзеў там некалькі дзён. Нягледзячы на намаганні жыхароў, кот так і не спусціўся. На чацвёрты дзень усё ж выклікалі МНС. Ратавальнікі паспяхова знялі ката з дрэва і аддалі жыхарам дома, якія яго адразу ж накармілі, піша «Гродзенская праўда».