Нехта выклiкаў ДАI на маршрутку «Гродна-Мiнск» з-за парушэнне ПДР. Рэйс затрымалi на 20 хвiлiн. Інцыдэнт адбыўся 20 красавіка.
Мiкрааўтобус стаяў у некалькiх метрах ад светлафора на вулiцы Бабруйскай на адваротным баку ад мінскага аўтавакзала. Паводле правiлаў, паркаваць машыну трэба не блiжэй за 15 метраў ад светлафора.
Аўтамабiль ДАI прыехаў за некалькi хвiлiн да меркаванага адпраўлення. Iнспектары ДАI склалi пратакол за парушэнне i далi штраф.