Жонка галоўнага трэнера гродзенскага “Нёмана” Сяргея Пушкова Ціна Кацюрбій на ўшанаванні каманды выканала песню, якую напісала ў 2016 годзе. Яна заспявала яе перад камандай і гродзенскімі заўзятарамі ўпершыню.

Песню Ціна напісала яшчэ ў 2016 годзе, калі даведалася, што ў “Нёмана” няма сваёй. Тэкст і мелодыя песні пакладзены на аранжыроўку адной з песняў Bon Jovi, якая на слыху ў заўзятараў, якія наведваюць хатнія матчы «Нёмана». Ціна распавядае, што даўно піша тэксты. Песня для “Нёмана” была напісана каб яднаць каманду і натхняць да будучых перамог.

“Я напісала гэтую песню, калі Сяргей Міхайлавіч прыехаў другі раз у Гродна. Гэтая песня была падарункам і падтрымкай “Нёману”, – распавядае Ціна. – Мне паабяцалі, што песню будуць круціць у распранальні перад кожным матчам, каб у каманды быў баявы дух. Так і адбылося.

Выступіць упершыню перад гродзенцамі было незвычайна. Я бываю на матчах “Нёмана” і ведаю, што гродзенцы спяваюць гэтую песню. Мне прыемна, што яна многім спадабалася. І прыемна, што песня стала гімнам-матыватарам”.

https://www.instagram.com/p/BhwvT4qhG-Z/?taken-by=raslkulevich

Песню-матыватар хакейнага "Нёмана" ўпершыню выканалі ўжывую перад гродзенцамі