Усе абследаванні і працэдуры даступныя адразу і без чэргаў, цэны нізкія, а ўрачы — культурныя і клапатлівыя. Гэта не фантастыка, а беларуская медыцына для замежнікаў. Палякі, якія ў межах бязвізавага рэжыму лячыліся ў Гродне, вельмі хваляць нашыя шпіталі.
Суразмоўцы сайта money.pl, якія, нягледзячы на стэрэатыпы, не пабаяліся паехаць на лячэнне ў Беларусь, вельмі радыя свайму рашэнню. Яны кажуць, што ў Гродне для іх даступны амаль усе магчымыя працэдуры і аперацыі: ад кардыяхірургіі да пластычнай. Якасць абслугоўвання — значна вышэй, чым у Польшчы.
Пан Мацей, жыхар адной з падляшскіх вёсак, мае да Гродна бліжэй чым да Беластока. Ён з захапленнем узгадвае, як упершыню быў з візітам у адным з гродзенскіх шпіталяў: «Я пабачыў, што адной з пацыентак рабілі МРТ страўніка. І папрасіў зрабіць тое ж і мне. Зрабілі адразу на месцы і без чакання!»
Менш чым праз гадзіну пан Мацей атрымаў вынікі і даведаўся, што ў яго грыжа і яму патрэбна аперацыя. Вырашыў прайсці яе ў Гродне.
Цана за аперацыю — 3000 злотых (1800 рублёў). Гэта ў два разы танней, чым у Польшчы. Наогул, пан Мацей заўважыў, што ў Гродне ўся медыцына прыкладна ў два разы танней.
Агулам пан Мацей прабыў у гродзенскіх шпіталі менш за тыдзень, а назад праз мяжу праехаў без чаргі, бо меў на руках пасведчанне, што едзе пасля аперацыі.
«Яны дбаюць пра кліента. Дактары прыходзяць, пытаюцца, ці ўсе добра. На кожнае абследаванне вядуць па-за чаргой. Я атрымаў уласную палату, усё як дома: тэлевізар, халадзільнік, чайнік. Апаратура новая, кабінеты адрамантаваныя. Нават калі вязуць на аперацыю дык чатыры разы перакладаюць з ложка ў ложак — так дбаюць пра стэрыльнасць!» — не можа надзівіцца якасці беларускай медыцыны пан Мацей.
Беларускую медыцыну хваліць таксама уласнік беластоцкай турфірмы Junior Яўген Лаўрэнюк, які ўжо некалькі гадоў арганізуе выезду палякаў у беларускія санаторыі. Ён кажа, што ў Беларусі можна лячыць амаль што любыя хваробы, а ўзровень санаторыяў - сусветны. А вось цэны — адпаведныя для палякаў. Дзень каштуе для ніх 130−200 злотых, гэта да 40% танней, чым у польскіх санаторыях. Пры гэтым з фірмай Junior едуць у Беларусь не толькі жыхары Падляшша, але і турысты з усёй Польшчы.
Пан Мацей, дарэчы, ужо думае як бы паляжаць яшчэ ў адным гродзенскім шпіталі - яму сказалі, што там робяць аперацыі яшчэ танней. Таму ён думае вярнуцца ў бязвізавы Гродна.
Гарадскі выпускны пройдзе 13 чэрвеня на Савецкай плошчы. Запланавана ўрачыстае шэсце і выступленні беларускіх артыстаў.…
Заснавальніца рэкламнага агенцтва "На ўра" і ўдзельніца конкурсаў прыгажосці Лана Глумакова выпускае кнігу "Жаночы Магнетызм…
Ноч музеяў пройдзе ў Беларусі 17 траўня. У Гродне абяцаюць квізы і касцюміраваныя экскурсіі. У…
Для мадэрнізацыі пляжу на Юбілейным возеры купяць абсталяванне. Там з'явяцца гульнявы комплекс "Князь Гедымін" з…
Гродзенская IT-кампанія "Цэнтр Прагрэсіўных Распрацовак" падала заяву аб банкруцтве. Доўг фірмы - амаль 302 тыс.…
На пляцоўцы «Куфар» з'явіліся аб'явы аб продажы гатовых ботаў, якія дапамагаюць адшукаць і заняць вольныя…