Супрацоўнікі польскай фірмы «Best-Pest» праводзяць у Гродне эксперымент па лячэнні каштанаў ад мініруючай молі. Для эксперыменту абралі некалькі дрэў у розных раёнах горада, пачынаючы з вуліцы Ажэшкі.

— Наша фірма з’яўляецца вытворцам лекаў супраць мініруючай молі. Яны ўводзяцца спецыяльным праколам у ствол разам з пажыўнымі рэчывамі і прэпаратам ад іншых хвароб дрэў. Калі лекі зарэкамендуюць сябе станоўча, правядзем неабходную рэгістрацыю і пачнем іх ужываць для лячэння гарадскіх дрэў, — распавядае «Гродзенскай праўдзе» прадстаўнік фірмы Аляксандр Бандарэнка.

У Гродне налічваецца каля двух тысяч каштанаў. Частка іх заражаная мініруючай моллю. Эксперымент польскай фірмы дапаможа паспяхова змагацца з такім захворваннем, лічаць у «Гродназелянбуд». Сёння на вуліцы Ажэшкі пасаджана шэсць каштанаў замест выкарчаваных два гады таму ураганам.

[irp posts="56 636″ name="Як ратаваць хворыя дрэвы: Зелянбуд" з навукоўцамі правядуць эксперымент. Эколаг Лапеха: «Мы білі ў званы яшчэ 4 гады таму""]