Лёс Старога замка ў Гродне зацікавіў парламент і Мінкульт Польшчы

Ці Міністэрства культуры і спадчыны Польшчы паспрабуе спыніць разбурэнне Старога замку ў Гродне і ці плануе ў гэтай справе звяртацца да ўладаў Беларусі? Такія пытанні накіраваў міністру культуры Пятру Гліньскаму дэпутат Сойму Роберт Тышкевіч.

Роберт Тышкевіч — дэпутат ад апазіцыйнай партыі Грамадзянская платформа (ПО), кіраўнік парламенцкай групы па справах Беларусі, даўно займаецца беларускім кірункам у палітыцы Польшчы. Ён даслаў свой запыт у Міністэрства яшчэ ў сярэдзіне лютага. Адказ прыйшоў праз месяц.

Польскія эксперты прыедуць у Беларусь?

Дэпутата і міністра хвалююць інтэнсіўныя будаўнічыя працы на тэрыторыі замку з выкарыстаннем цяжкай тэхнікі. Іх таксама хвалюе тое, што аўтэнтычнасць замку аддадзена ў ахвяру амбіцыям аўтара праекта рэканструкцыі Уладзіміра Бачкова.

Міністр Пётр Гліньскі адзначае, што беларускі бок не інфармаваў палякаў пра пачатак прац. Таму міністэрства паабяцала парламентарыям, што ў межах сваіх магчымасцяў будзе старацца атрымаць інфармацыю пра планы будаўнікоў, а таксама будзе намагацца, каб польскія эксперты як мага хутчэй змаглі ацаніць асабіста аб’ём прац на тэрыторыі замку.

[irp posts="57 960″ name="Галерэю Старога замку разбяруць? Пакуль толькі аварыйную частку"]

Шляхоў уплыву мала і яны не эфектыўныя

Міністр удакладніў, што асноўным ды адзіным фармальным месцам дыялогу па справах спадчыны з’яўляецца Польска-Беларуская Кансультацыйная Камісія, але яна не мае асаблівых кампетэнцый і можа толькі даваць парады. Міністр паабяцаў, што тэму Старога замку абавязкова ўключаць у павестку чарговага пасяджэння Камісіі ў 2018 годзе.

Міністр таксама звярнуў увагу, што ў Беларусі пытанні спадчыны могуць быць палітычна матываваныя, таму меркаванне замежных спецыялістаў, нават высокага класу, можа быць у выніку і так праігнаравана.


Маштабныя работы на тэрыторыі замка пачаліся восенню 2017 года. За аснову рэканструкцыі ўзяты замак часоў караля Стэфана Баторыя. Эскізны праект распрацаваў мінскі архітэктар Уладзімір Бачкоў, які ў 80−90-я гады мінулага стагоддзя ўжо займаўся перадпраектнымі даследаваннямі. Падчас рэканструкцыі галоўным архітэктарам праекта стаў Алег Шымбарэцкі з «Гроднаграмадзянпраекта».

Зараз ідзе першая чарга рэканструкцыі. Яе завершаць не раней 2020 года. Спачатку рэканструююць браму, галерэю паміж імі і палацам, а таксама вежу. Другая чарга — рэстаўрацыя палаца, трэцяя — сцены над Нёманам і ўнутраны двор. У выніку замак павінен выглядаць так, як у часы Стэфана Баторыя.

Праект Бачкова ўспрымаецца неадназначна, некаторыя даследчыкі называюць яго фантазійным і шкодным.

Падзяліцца

Апошнія запісы

У цэнтры Гродна закрылася крама спорттавараў, якая працавала больш за 30 гадоў

Гродзенцы звярнулі ўвагу, што з будынка па вуліцы Ажэшкі, 42 знікла шыльда «Спорттавары». Instagram-акаўнт крамы…

28 красавіка 2025

Фільм на кітайскай раскажа пра Гродна і яго «інвестыцыйную прывабнасць»

Іміджавы фільм аб інвестыцыйнай прывабнасці Гродна задумалі ў гарвыканкаме. На яго выдаткуюць бюджэтныя грошы. Відэа…

28 красавіка 2025

У Гродне з’явіўся амерыканскі дэсерт — печыва з рознымі начыннямі

У Гродне пачалі прадаваць «крамбл кукіс» — амерыканскае печыва з рознымі дадаткамі і салодкімі топінгамі.…

28 красавіка 2025

Назву гурта Dzieciuki і яго сацсеткі прызналі «экстрэмісцкімі». Падобна, што «экстрэмісцкай» стала і першая беларускамоўная газета

Сацсеткі панк-гурта з Гродна Dzieciukі і сам гэты надпіс у Беларусі прызналі "экстрэмісцкімі матэрыяламі". Паводле фармулёўкі…

27 красавіка 2025

Нерухомасць тыдня: у Гродне прадаюць дом з ажурным балконам за 60 метраў ад Нёмана

У Гродне на продаж выставілі дом на 2-м Падольным завулку - па суседстве з рэстаранам…

26 красавіка 2025

Школьнікі з Гродна трапілі пад прафілактыку за «зігаванне» і нацысцкую сімволіку

Міліцыя Грjдзенскай вобласці маніторыла Інтэрнэт і занепакоілася "нацызмам" сярод школьнікаў. Яны "зігуюць", слухаюць музыку Трэцяга…

25 красавіка 2025