Партыю гашышу вагой 114 кг і коштам каля 1,3 млн еўра затрымалі польскія памежнікі 14 красавіка ў пункце пропуску ў Кузьніцы Беластоцкай. Грамадзянін Расіі схаваў кантрабанду ў падвойным дне свайго Peugeot 3008, паведаміла начальнік прэс-службы Падляшскага аддзялення Польскай памежнай службы Катажына Здановіч.
Увагу памежнікаў прыцягнулі дзіўныя паводзіны кіроўцы. Таму супрацоўнікі папрасілі калег з мытнай службы прасканаваць аўтамабіль. Так атрымалася выявіць падвойнае дно, дзе былі схаваныя 131 упаковак з раслінным рэчывам, якое апынулася гашышам. Канфіскавана каля 114 кг наркотыку.
45-гадовы грамадзянін Расіі затрыманы разам з аўтамабілем (коштам каля 10 000 еўра). Яму пагражае штраф і не менш 3 гадоў пазбаўлення волі.
www.youtube.com/watch?v=yvjg49_SiOY&feature=youtu.be
Падобны выпадак меў месца ў Кузніцы 10 месяцаў таму. Тады расеец спрабаваў правезці 117 кг гашышу.
Гродзенскія пункты выдачы заказаў Wildberries і Ozon аказаліся перапоўнены падарункамі для жывёл. Гэта вынік Таемнага…
Новы сувенір у выглядзе "раскладанкі" са знакавымі аб'ектамі Гродна ствараюць улады. Яго выканаюць у выглядзе…
Некалькі сотняў Дзядоў Марозаў, Снягурак, сабачак, вавёрачак і разнастайных іншых персанажаў 20 снежня прайшлі ад…
Трохпакаёвая кватэра знаходзіцца на вуліцы Савецкіх Пагранічнікаў. Сцены ў ёй абвешаныя рэпрадукцыямі, дзвярныя праёмы выкананы…
Спецыяльнае праграмнае забеспячэнне для сачэння за актыўнасцю ў камп'ютарах закупляе Гродзенскае агенцтва па дзяржаўнай рэгістрацыі…
У Гродне рэканструююць тэрыторыю, прылеглую да вадаёма па вул. Рэпіна. Там жа ўладкуюць дзіцячую інклюзіўную…