Адным з першых у Беларусі адкрыў сезон гарадскі парк забаў у Гродне – ён працуе з 13 красавіка. Адміністрацыя парку сёлета прапануе гродзенцам не толькі атракцыёны, але і розныя квэсты, робастанціі, лекцыі, конкурсы, фітнес і іншае.
“Мы атрымалі дазвол i першымі ў Беларусі адкрыліся. Наш дэвіз на сезон – “Карыснае лета ў парку”. Мы прадумалі ўжо як мінімум 70 розных мерапрыемстваў на год”, – распавёў адміністратар парку Павел Кавалевіч.
У гэтым сезоне парк парадуе наведвальнікаў новым атракцыёнам – вясельнай каруселлю. Такі атракцыён ужо быў у Гродне ў савецкі час. Цяпер карусель вярнулася ў абноўленым выглядзе. Атракцыён гэта платформа з фігурамi, якая круціцца пад музыку.
Цэны на атракцыёны ў новым сезоне сталі ніжэй: ад 1 да 4 рублёў.
Час працы парку ў буднія дні з 11.00 да 21.00. У выходныя і святочныя дні парк адкрываецца ў 10.00.


