Пра свабоду слова для “сваіх” і “чужых” і тое, ці з’яўляецца яна безумоўнай каштоўнасцю HrodnaMediaRoom прапануе паразмаўляць на сустрэчы з беларускім журналістам Віталём Цыганковым.
Падчас размовы госць раскажа, дзе грань паміж свабодай выказвання, прапагандай і абаронай нацыянальных інтарэсаў і ці можна апраўдаць вайну ў інтэрнэце, калі на кану – незалежнасць краіны.
Віталь Цыганкоў нарадзіўся ў 1969 годзе, скончыў журфак БДУ. Працаваў у “Знамени Юности”, “Звяздзе”, газеце “Свабода”, карэспандэнтам “Associated Press”, “Независимой газеты”, “Джы-джы прэс”. Быў адным з заснавальнікаў БелаПАНа. Ад 1994 года працуе на “Радыё Свабода”.
Сустрэча пройдзе 19 красавіка ў “Цэнтры гарадскога жыцця” (Савецкая, 3), пачатак у 18.30.
Уваход вольны!
