Планавы знос старых пабудоў пачаўся ў Гродне ў красавіку. Першымі пад удар будаўнічай тэхнікі патрапілі старыя савецкія склады на вуліцы Дзяржынскага і дом на Зярнова.

Да канца месяца будаўнікі павінны знесці аварыйныя пабудовы на вуліцах Перамогі, Леванабярэжнай, Зярнова, Дзяржынскага і Міцкевіча.

Першы намеснік старшыні Гродзенскага гарвыканкама Андрэй Жук раней казаў, што знос правядуць у месцах, дзе згодна з генпланам будаўніцтва жылля не прадугледжана. Гэта водаахоўныя зоны і санітарныя зоны прадпрыемстваў.

«Мы ачысцім горад ад гэтых непрывабных збудаванняў», — сказаў Жук у інтэрв'ю «Гродна Плюс».

Пакуль каштоўных ці цікавых будынкаў знос не закрануў. Акрамя складу разабралі яшчэ закінуты дом пачатку ХХ ст. Што плануецца зносіць далей — на Міцкевіча і Леванаберажнай — Hrodna.life яшчэ не ведае. Але на тых вуліцах ёсць вартыя захавання драўляныя дамы.

Вось верагодныя прэтэндэнты на знос на вуліцы Міцкевіча:

www.youtube.com/watch?v=rHJWCMl9maY