Упершыню на вуліцы Савецкай у Гродне пачалі расстаўляць лаўкі. Першая з’явілася на пешаходнай вуліцы яшчэ ў канцы сакавіка, але яе хутка прыбралі. 6 красавіка ў цэнтр горада прывезлі чатыры дапрацаваныя лавы, якія адразу ж ацанілі гараджане.

Вырабіў лаўкі УЖРЭП Кастрычніцкага раёна. Пакуль на вуліцы Савецкай можна ўбачыць толькі чатыры такіх канструкцыі, але ў бліжэйшы час плануецца прывезці яшчэ пяць. Пакуль гарадскія службы іх не ўсталёўваюць, а проста ставяць.

Людміла, 51 год

— Гэта добра, што ў цэнтры горада ставяць такія лаўкі, але я старая ўжо сядзець на іх. А так людзям адпачыць і пасядзець будзе добра. Калі б я рабіла такую ​​лаўку, то абавязкова б зрабіла спінку.

Іаланта, 20 гадоў

— Вядома, у цэнтры горада патрэбныя такія лаўкі, гэта зручна. Можна не толькі пасядзець, але і зрабіць цікавыя здымкі. Лаўкі добрыя, але мне не хапае парэнчаў, каб абаперціся. А на самой вуліцы я бы дадала яшчэ больш раслін.

На Савецкую прывезлі лаўкі. Што кажуць гараджане?

Алег, 26 гадоў

— Калі б вы не сказалі, то я і не заўважыў бы гэтыя лаўкі. Магчыма, яны будуць зручныя для пенсіянераў, я ж сам не планую на іх прысаджвацца.

Святлана, 43 гады

— Я сёння была ў саборы, і калі ішла па Савецкай, то ўбачыла новую лаўку. Спынілася і прысела. Гэта вельмі зручна.

Зінаіда Іванаўна, 70 гадоў

— Я стамілася, калі ішла па Савецкай, і вырашыла прысесці. Лаўкі добрыя. Мне здаецца, тут не патрэбныя ніякія спінкі. Для пенсіянераў галоўнае своечасова адпачыць і далей працягваць шлях.

На Савецкую прывезлі лаўкі. Што кажуць гараджане?