Гродзенскі гарвыканкам узгадніў графік рамонту цеплавых сетак. Таму з 16 мая да 24 ліпеня ў розных раёнах горада адключаць гарачую ваду.
Так, ваду адключаць у наступныя тэрміны:
I ЗОНА 16−29 МАЯ:
м-ны Дзевятоўка, 1−7 і раён вул. Мендзялеева, Шчорса, Пралетарская.
II ЗОНА 13−26 ЧЭРВЕНЯ
Ад міні-ЦЭЦ «Паўночная» да ур. Пышкі, частка цэнтра горада, Паўночная прамзона,
м-ны Фарты, Пярэселка, Пушкіна.
III ЗОНА 11−24 ЛІПЕНЯ
Занёманская частка горада: м-ны Вішнявец, Паўднёвы, Прынёманскі, Альшанка, Фолюш, частка цэнтра горада і прынёманская частка горада, ЦЭЦ-2 — прамзона «Аульс».
Ад 6 красавіка ў Гродне пачалі адключаць ацяпленне. Першыя ў чарзе — адміністрацыйныя будынкі. А вось жылы фонд і сацыяльныя аб’екты (сады, школы, бальніцы) перавядуць у рэжым прапальвання, расказвае «Гродна Плюс».
Дарэчы, 4 красавіка ў Гродне быў пабіты тэмпературны рэкорд, устаноўлены больш за 60 гадоў таму.
[irp posts="57 168″ name="У Гродне і Брэсце 4 красавіка пабіты тэмпературныя рэкорды дня — да 22 градусаў!"]