Дадаць навіну
Серада, 18 ліпеня 2018, 22:26

Базу дадзеных па «дармаедах» складуць да 1 снежня

Фотаздымак ілюстрацыйны, Аляксандр Чугуеў, TUT.BY

За 2018 год ведамасці сфармуюць базу звестак і перададуць яе ў камісіі і мясцовым органам улады да 1 снежня. Тыя, хто трапіць у гэтыя спісы, будуць кампенсаваць паслугі са студзеня 2019 года.

Так, яны будуць аплочваць на 100% камунальныя паслугі і плаціць за карыстанне жылым памяшканнем.

Паводле намесніка міністра працы і сацыяльнай абароны Андрэя Лабановіча, грамадзяне могуць разлічваць на індывідуальны падыход — разглядаць жыццёвыя сітуацыі будуць без фармалізму. Камісіі па садзейнічанні занятасці будуць разглядаць заявы грамадзян, якія трапяць у спісы для частковага або поўнага вызвалення ад аплаты паслуг у сувязі з цяжкой жыццёвай сітуацыяй, піша БЕЛТА.

Чытайце яшчэ:  Стала вядома, каго будуць лічыць дармаедамі і якія паслугі будуць па поўнай аплачваць утрыманцы

Калі вы знайшлі ў тэксце памылку або абдрукоўку, калі ласка, паведаміце нам, выбраўшы адпаведны фрагмент і націснуўшы клавішы Ctrl+Enter.

comments powered by HyperComments

Раім пачытаць

Каментары

Spelling error report

The following text will be sent to our editors: