Новыя тэмпературныя рэкорды ўстаноўлены 4 красавіка ў гарадах Гродзенскай і Брэсцкай абласцей.

У выніку рэзкага пацяплення тэмпература паветра ўпершыню цяперашняй вясной перавысіла +20 градусаў (сіноптыкі прагназавалі на гэты дзень да 17−19).

У Гродне новы рэкорд роўны цяпер 20,2 градуса (было 19 у 1946 годзе). Абноўленыя максімумы ў Высокім — 21,5 (21), Драгічыне — 21,3 (20,3), Пружанах — 20,9 (20,6), Лідзе — 20,1 (19,7), Баранавічах — 19,5 (19,4) і Ашмянах — 18,6 (17,7). У гэтых гарадах ранейшыя рэкорды былі зафіксаваны 4 красавіка 2001 года.

У Брэсце паветра прагрэлася да 22,1 градуса, і гэта было самае цёплае месца ў краіне. Максімум дня для ўсёй краіны ў гэты дзень складае 24,1 градуса цяпла (Лельчыцы, 4 мая 1990).

5 красавіка па поўдні будзе да 22 градусаў вышэй за нуль. Рэкорд у гэты дзень — 22,6 (Брэст, 2009 год).