Пачатак красавіка радуе гродзенцаў добрым надвор’ем. У сераду 4 красавіка слупок тэрмометра ў Гродне наогул падняўся да 20 градусаў! З цёплым надвор’ем многія гараджане ўпершыню ў гэтым годзе знялі з сябе на вуліцы верхнюю вопратку. Паводле прагнозаў сіноптыкаў, сур’ёзных пахаладанняў у бліжэйшы час не чакаецца.