Тэатралізаваныя чытанні “Суперкнігі пра Біла з Болаю” шведскай пісьменніцы Гунілы Бэргстрэм пройдуць у Гродне у 12 красавіка ў выкананні тэатрыка “Лямцавая батлейка”. Кніга напісана паводле асабістай гісторыі пісьменніцы, у сям’і якой нарадзілася дзіця з аўтызмам. У перакладзе на беларускую мову кніга выйшла летась у выдавецтве “Кнігазбор”. Адкрыць прэзентацыю кнігі ў Гродне прыедзе Пасол Швецыі ў Рэспубліцы Беларусь Крысціна Юханесан.

У кніжцы проста і нязмушана распавядаецца гісторыя сям’і, у якой нараджаецца і выхоўваецца незвычайная дзяўчынка.

Гуніла Бэргстрэм казала: “Я ніколі не думала, што буду пісаць асабістую гісторыю”.

Але потым у сям’і  з’явілася дачка з аўтызмам. Кніг пра дзяцей з асаблівасцямі, якія мог бы чытаць яе старэйшы сын Пол, не было. Тады  Гуніла вырашыла напісаць яе сама.  Першая кніга пра Біла з Болаю з’явілася ў 1978 годзе.

На беларускую мову гісторыю пераклалі  Надзея Кандрусевіч і Алеся Башарымава, завершаваў словы  беларускі паэт Андрэй Хадановіч.

Для перакладчыцы Надзеі Кандрусевіч кніга пра Біла і Болу таксама стала часткай асабістай гісторыі. Яна патрапіла ў рукі ў той час, калі жанчына даведалася – яе трохгадовая дачка – з асаблівасцю. У дзяўчынкі, як і ў Болы, таксама быў старэйшы брат і трэба было неяк патлумачыць хлопчыку, як да гэтага ставіцца.

У кнізе ёсць расповед, як хлопчык пакрыўдзіўся, што сястра выпадкова пабурыла пабудаваны ім замак. “Я не хачу мець такой сястры, чуеш, мама?”

“Яна ўздыхае: “О, Госпадзі, я таксама!”

А яшчэ б хацела мець іншыя рысы твару

І не шэрыя вочы, а карыя.

І яшчэ не хацела б дажджу

Але ён ідзе, і я пад дажджом хаджу.

Меркаваннем перакладчыцы, маці не пачынае апраўдвацца ці прасіць дараваць дзяўчынку, яна шчыра кажа, што таксама не хацела б такой дачкі.

“Але ж добра і тое, што пасля гэтай фразы яна не ставіць кропку. На этапе прыняцця факту, што хтосьці з тваёй сям’і – з асаблівасцямі, абурэнне і адмаўленне — нармальная рэакцыя. Але ж гэта не перманентны стан, на змену яму прыходзіць любоў”.

 

Сустрэча пройдзе 12 красавіка па адрасу Будзёнага, 48а, аўдыторыя 100.

Запрашаем  дзяцей ад 8 да 13 год і дарослых. Уваход вольны

Працягласць – 45 хвілін.


В социальных сетях сейчас начали активно рекламировать товары и услуги. Именно поэтому очень важно продвижение в социальных сетях. Мы поможем вам продвинуть вашу социальную сеть, поможем вам увеличить прибыль.


Ахвяруй 1,5% ад падаткаў у Польшчы