Горад

Гродзенскія студэнты ствараюць першага турыстычнага чат-бота

Каманда студэнтаў з універсітэта імя Янкі Купалы распрацоўвае першага турыстычнага чат-бота па Гродне. Гатовыя часткі праграмы ўжо тэстуюцца на сябрах і знаёмых, але для шырокага выкарыстання распрацоўка яшчэ не дапрацаваная.

Што такое чат-бот?

Чат-бот — гэта віртуальны суразмоўца, праграма, якая створана для імітацыі паводзін чалавека пры зносінах з адным ці некалькімі суразмоўцамі. У большай ступені гэты трэнд фармуецца цяпер за мяжой — існуе вялікая колькасць ботаў для Slack або Telegram, якія вырашаюць самыя розныя задачы: ад пошуку авіябілетаў да кіравання невялікімі камандамі распрацоўшчыкаў.

На думку гродзенскіх студэнтаў, чат-бот па Гродне павінен стаць кішэнным гідам для турыста. Ён зможа пракладваць маршрут па горадзе, улічваць перавагі і пажаданні па месцах, раскажа пра славутасці горада па запыце і QR-кодзе, забраніруе квіткі і іншае.

Гід 21 стагоддзя

Распрацоўкай чат-бота займаюцца студэнты Факультэта матэматыкі і інфарматыкі, КІР-151: Артур Левахін, Людміла Стэльмашэнка і Юлія Бекіш.

«Чат-боты папулярныя, бо гэта не звычайны дадатак для тэлефона, а хутчэй віртуальны суразмоўца, — распавядаюць студэнты. — Гродна папулярны сярод турыстаў. Існуе маса сайтаў і дадаткаў пра горад, але чат-ботаў няма. Так што наш турыстычны чат-бот — першапраходзец».

Стваральнікі бота кажуць, што калі турыст прыедзе ў горад, яму не трэба будзе шукаць гіда, які будзе распавядаць пра ўсё, нават пра нецікавае. Яму дапаможа маленькі робат у тэлефоне.

Cкрыншот з прыкладання GrodnoBot. Задаваць пытанні боту можна будзе, выкарыстоўваючы кнопкі

У тых, хто карыстаецца мэсэнджарамі, складанасцяў не будзе

Перад стварэннем сваёй праграмы студэнты прааналізавалі рынак распрацовак для Гродна. Аказалася, турыстычныя дадаткі для горада на PlayMarket ёсць, а ўласна турыстычных чат-ботаў пра Гродна пакуль ніхто не распрацоўваў.

Студэнты вырашылі рабіць сваё прыкладанне ў кнопачнай форме, бо чалавеку, які першы раз прыедзе ў Гродна, будзе складана зарыентавацца ва ўсіх назвах, запомніць іх, правільна напісаць. Надпісы на кнопках будуць падказкай. Для турыстаў навігацыі будзе дастаткова, каб такім шляхам пазнаёміцца ​​з горадам.

Чат-бот ужо тэстуюць

Магчыма, да фестывалю нацыянальных культур, які пройдзе ў першыя выходныя чэрвеня, госці горада ўжо змогуць выпрабаваць першы чат-бот па Гродне. Плануецца, што праграма будзе даступная на платформах iOS і на Android.

«Сёння наш бот для масавага выкарыстання яшчэ не гатовы. Ён пакуль распрацоўваецца, трэба і кантэнт прапрацаваць дэталёва, і добрыя фатаграфіі зрабіць. Распрацаваныя часткі бота пакуль тэстуем толькі на сябрах і знаёмых», — дадалі студэнты.

Падзяліцца

Апошнія запісы

«Будзе капаць на галовы» — што гродзенцы думаюць пра новыя кветкавыя аркі на Савецкай

Гродзенцы не ацанілі новыя канструкцыі для кветак на Савецкай. У красавіку на пешаходнай вуліцы ўсталявалі…

24 красавіка 2025

Студэнта з Гродна будуць судзіць за паведамленні ў «Беларускі Гаюн»

Тры злачынствы за "экстрэмізм" распачалі супраць падлеткаў у Гродзенскай вобласці ў 2024 годзе. У тым…

24 красавіка 2025

Цэгла са слядамі пальцаў, найстарэйшая свідравіна Гродна і двор для мерапрыемстваў. Якім стане комплекс былога піўзавода Brovar Hrodna

«Такіх месцаў і ў свеце не так многа, а ў Беларусі нічога падобнага проста няма», —…

24 красавіка 2025

На могілках у Гродне з’явілася пліта расійскага салдата, які ваяваў супраць Украіны

Пліта Ведніка Леаніда Анатольевіча, які, верагодна, загінуў на вайне супраць Украіны, з'явілася ў калумбарыі на…

23 красавіка 2025

Як будзе выглядаць стогадовы дом у стылі канструктывізму на Міцкевіча пасля перабудовы: праект

Драўляны будынак у стылі канструктывізму 1930-х на Міцкевіча, 1 у Гродне перабудуюць у трохпавярховы гатэль…

23 красавіка 2025

У Гродне можна зрабіць здымак райка вока — паслуга падабаецца парам

Макраздымак райка (рус. - радужки) вока можна зрабіць у Гродне на вул. Будзённага. Закаханым прапануюць…

23 красавіка 2025