Ратавальнікі ў апошні тыдзень сакавіка масава правяралі буйныя гандлёвыя і забаўляльныя цэнтры, кінатэатры і іншыя месцы, дзе масава збіраюцца людзі. Вынікі для кожнага аб’екта можна пабачыць на адмысловай анлайн-карце, паведамілі ў прэс-службе МНС.
[irp posts="56 027″ name="Ратавальнікі праверылі ГД Нёман": ёсць недахопы ў працы персаналу"]
На выпраўленне большасці парушэнняў не трэба затрачваць фінансаў: кіраўнікі цэнтраў і крамаў прыводзілі свае памяшканні ў бяспечны стан адразу ў прысутнасці інспектара.
Гэта парушэнні кшталту застаўленага калідора ці праходу, асутнасці доступу да агнетушыцеляў, няправільных замкоў, неадпаведнага плану эвакуацыі і г. д.
Сітуацый, якія патрабуюць неадкладнага закрыцця аб’ектаў, не выяўлена. Аднак былі грубыя парушэнні: змена праектных рашэнняў, закрыццё шляхоў эвакуацыі і іншыя.
Па выяўленых парушэннях распачаты адміністрацыйны працэс: больш за 300 кіраўнікоў ужо прыцягнутыя да адказнасці.
Сацсеткі панк-гурта з Гродна Dzieciukі і сам гэты надпіс у Беларусі прызналі "экстрэмісцкімі матэрыяламі". Паводле фармулёўкі…
У Гродне на продаж выставілі дом на 2-м Падольным завулку - па суседстве з рэстаранам…
Міліцыя Грjдзенскай вобласці маніторыла Інтэрнэт і занепакоілася "нацызмам" сярод школьнікаў. Яны "зігуюць", слухаюць музыку Трэцяга…
Дыялогавая пляцоўка для бізнесменаў з Беларусі і Польшчы прайшла ў Гродне 25 красавіка. Мясцовыя ўлады…
Гродзенцы не ацанілі новыя канструкцыі для кветак на Савецкай. У красавіку на пешаходнай вуліцы ўсталявалі…
Тры злачынствы за "экстрэмізм" распачалі супраць падлеткаў у Гродзенскай вобласці ў 2024 годзе. У тым…