У трэцім матчы фінальнай серыі чэмпіянату Беларусі паміж «Нёманам» і «Юнацтвам», які праходзіў у Мінску 1 красавіка, перамога засталася за гродзенцамі. Такім чынам каманда Сяргея Пушкова зноў выходзіць наперад у серыі.

Гаспадары добра пачалі матч і стваралі шмат небяспечных момантаў ля варот Труса. Але гродзенцам удалося ў сярэдзіне першага перыяду збіць удар суперніка і выйсці наперад. Пасля грубага парушэння на Ляўшы, Кіслы на 12-й хвіліне дакладна рэалізаваў буліт і вывеў «Нёман» наперад. Яшчэ да перапынку гродзенцы змаглі павялічыць сваю перавагу, дзякуючы шайбе Сяргея Маляўкі.

У другім перыядзе пры роўнай барацьбе зноў атрымалася выдзеліцца менавiта гасцям. На гэты раз падапечныя Сяргея Пушкова зрабілі гэта ў меншасці. Дакладны кідок на свой рахунак запісаў зноў Кіслы.

Заключная дваццаціхвілінка прайшла ўжо пад дыктоўку «Немана». Гродзенцы добра абараняліся і смела ішлі наперад, пры гэтым не даючы «Юнацтву» вызначыцца. А вось шайбаў у трэцім перыядзе гледачы не ўбачылі.

«Юнацтва» — «Нёман» 0:3 (0:2, 0:1, 0:0)

галы:
11.04 0:1 — Кіслы (штрафны кідок)
18.41 0:2 — С. Маляўка (А.Маляўка, Багданоўскі)
29.13 0:3 — Кіслы (мен.)

Лік у серыі (да 4-х перамог): «Нёман» — «Юнацтва» 2:1

Наступны матч паміж супернікамі пройдзе ў Мінску 2 красавіка.