Беларусь на знак смутку і салідарнасці з Расіяй, дзе 28 сакавіка абвясцілі нацыянальную жалобу ў сувязі з трагедыяй у Кемерава, апусьціла дзяржаўныя сцягі і адмяніла забаўляльныя праграмы ў тэлеэфіры. Пра гэта журналістам БелТА паведамілі ў Адміністрацыі Прэзідэнта Беларусі.
Па даручэнні Аляксандра Лукашэнкі ў Беларусі 28 сакавіка прыспушчаны дзяржаўныя сцягі над дзяржустановамі. У эфіры рэспубліканскіх і рэгіянальных медыяў адмянілі трансляцыі забаўляльных праграм.
Акрамя таго, беларусам рэкамендуюць устрымацца ад правядзення забаўляльных мерапрыемстваў, у тым ліку арганізаваных у грамадскіх месцах.