У трэцім перыядзе матчу фінальнай серыі чэмпіянату Беларусі паміж «Нёманам» і «Юнацтвам» (2:1) адбылася масавая бойка, у якой прынялі ўдзел брамнікі камандаў, піша pressball.by.

Кіпер гасцей Дзмітрый Мільчакоў зладзіў бойку са сваім візаві Віталём Трусам. Брамнік гасцей у выніку быў адпраўлены ў накдаўн, яму спатрэбілася дапамога лекара.

Чытайце яшчэ:  "Нёман" з перамогі пачаў фінал супраць "Юнацтва"

Трус зарабіў выдаленне да канца гульні, а Мільчакоў атрымаў у агульнай складанасці 14 хвілін штрафу.

https://www.instagram.com/p/Bg4JHipgYBk/?tagged=grodno