З асцярожнасцю можна казаць пра завяршэнне эпідэміі адзёру ў Ваўкавыску, расказала ў эфіры АНТ намміністра аховы здароўя Наталля Жукава. Вірус завезлі з Еўропы, гэта ўдалося пацвердзіць лабараторна. Яшчэ адна прычына — адмовы ад вакцынацыі, перадае словы чыноўніцы «СБ Беларусь сегодня».

У Ваўкавыску дыягназ «адзёр» пацвярдзіўся ў 29 чалавек, яшчэ па адным выпадку выявілі ў Гродне, Брэсцкай і Гомельскай абласцях.

Наталля Жукава паведаміла, што агульны ўзровень вакцынацыі ў Беларусі высокі - 95−97%. Таму выпадкі адзёру — адзінкавыя.

[irp posts="54 001″ name="У Ваўкавыску пацвердзілі ўжо 24 выпадкі адзёру. У горадзе прышчапіліся амаль 2000 жыхароў"]

[irp posts="52 581″ name="У пяці чалавек у Ваўкавыску пацвердзілі адзёр. Дзе даведацца, ці ёсць у вас прышчэпка?"]