У шостым матчы Кубка Прэзідэнта «Нёман» 23 сакавіка ў Маладзечне абыграў мясцовае «Дынама» з лікам 2:1 і заваяваў пуцёўку ў фінал. За галоўны трафей краіны каманда Сяргея Пушкова ў чарговы раз пазмагаецца з мінскім «Юнацтвам».

«Дынама-Маладзечна» — «Нёман» 1:2 (1:1, 0:1, 0:0)

Шайбы: 1:0 — Бялевіч (Гаўрус, Журня, 0.27), 1:1 — Стэфановіч (Жыдкіх, 17.50). 1:2 — А. Маляўка (С.Маляўка, 29.19 — мен.).

Лік у серыі да чатырох перамог: «Нёман» — «Дынама-Маладзечна» 4:2

Першыя паядынкі фіналу паміж «Нёманам» і «Юнацтвам» пройдуць у Гродне 28 і 29 сакавіка.