У шостым матчы Кубка Прэзідэнта “Нёман” 23 сакавіка ў Маладзечне абыграў мясцовае “Дынама” з лікам 2:1 і заваяваў пуцёўку ў фінал. За галоўны трафей краіны каманда Сяргея Пушкова ў чарговы раз пазмагаецца з мінскім “Юнацтвам”.
“Дынама-Маладзечна» – «Нёман» 1:2 (1:1, 0:1, 0:0)
Шайбы: 1:0 – Бялевіч (Гаўрус, Журня, 0.27), 1:1 – Стэфановіч (Жыдкіх, 17.50). 1:2 – А. Маляўка (С.Маляўка, 29.19 – мен.).
Лік у серыі да чатырох перамог: “Нёман” – “Дынама-Маладзечна” 4:2
Першыя паядынкі фіналу паміж “Нёманам” і “Юнацтвам” пройдуць у Гродне 28 і 29 сакавіка.


