Першы ў Беларусі сацыяльны спектакль з эфектам «пагружэння» прадставяць у Гродне ў Сусветны дзень тэатра, 27 сакавіка. Яго ўнікальнасць у тым, што артысты імкнуцца перадаць сацыяльную праблему праз драматычнае дзеянне, задзейнічаючы ў гэтым і гледача.
Паводле арганізатараў - акцёрскай школа Ірыны Купчанка і Аксаны Машынкавый, стыліста Вольгі Ко, мэта мерапрыемства — паказаць, што неабходна ўвесці закон аб абавязковым чыпіраванні жывёл і адміністрацыйным пакаранні тых ўладальнікаў котак і сабак, якія выкідваюць сваіх гадаванцаў на вуліцу
Яшчэ адно адрозненне спектакля ў тым, што у ім будуць удзельнічаць вядомыя гродзенцы — харэограф Оля Лета, дыджэй Вова і іншыя. Кожны глядач, які прыйдзе на мерапрыемства, зможа стаць адначасова і ўдзельнікам. Для гэтага яму прапануюць скрынку з рэквізітам. У любы момант гледачы могуць пачаць узаемадзейнічаць з акцёрамі, напрыклад, дакранацца да артыстаў, правакаваць іх, дражніць, праганяць іх ад сябе, паспачуваць і г. д.
Спектакль адбудзецца ў нежылым памяшканні, па адрасе вул.Кірава, 3. Пачатак у 13:00. Уваход бясплатны.