Чытачы Hrodna.life паведамляюць, што ў Гродзенскім прафесійным тэхналагічным каледжы ў нядзелю 25 сакавіка навучэнцаў клічуць у добраахвотна-прымусовым парадку на мерапрыемства — прагляд фільма і гульню ў валейбол.

25 сакавіка навучэнцаў каледжа ў Гродне заклікаюць глядзець кіно і гуляць у валейбол
Гродзенскі прафесійны тэхналагічны каледж
Некаторыя навучэнцы думаюць, што гэта спланавана кіраўніцтвам каледжа ў сувязі з дазволеным уладамі мітынгам-канцэртам з нагоды 100-годдзя БНР, які мае адбыцца ў Гродне акурат 25 сакавіка. Пачатак мерапрыемства ў каледжы — у 12.00, пачатак свята ў парку — 13.00.

У каледжы распавялі Hrodna.life, што ў нядзелю не абавязкова ісці на мерапрыемства ўсім — хопіць па 10 чалавек ад групы.

Дарэчы, у нядзелю 25 сакавіка, акрамя канцэрту і мітынгу з нагоды 100 гадоў БНР, пройдзе таксама моладзевая працэсія па плошы Савецкай — католікі будуць адзначаць Вербніцу.