Гандлёвая сетка «Еўраопт» падоўжыла акцыю «Краіна Вітаміна» да 15 красавіка. З’явілася яшчэ тры тыдні, каб сабраць усе расліны калекцыі і арганізаваць у сябе на падваконніку міні-агарод.
Акцыя паспела зацікавіць дарослых і дзяцей і аб’яднаць іх за агульным заняткам. Для дарослых — гэта магчымасць у гарадскіх умовах вырасціць прадукты для сям'і або зладзіць спаборніцтвы ў офісе. Дзецям акцыя паказвае нараджэнне новага жыцця, вучыць клапаціцца аб пасаджаных раслінах і прышчапляе пачуццё адказнасці.
На тэрмін дзеяння акцыі гандлёвая сетка «Еўраопт» пашырыла асартымент тавараў для агарода. Пакупнікі могуць набыць збанкі з паддонамі, грунт, міні-парнікі, касеты для расады, палівачкі і адмысловыя налепкі, з дапамогай якіх можна стварыць для кожнага збанка сваю эмоцыю.
У дапамогу юным садоўнікам ў Youtube запушчаны відэаблог, галоўны герой якога — персанаж Вітамін. Разам са сваім сябрам Янам яны высаджваюць расліны з калекцыі «Краiна Вiтамiна», знаходзяць эфектыўныя спосабы вырошчвання добрага ўраджаю, спаборнічаюць адзін з адным за лепшы вынік і нават вывучаюць беларускую мову.