Навіны

Шалкевіч, дыктоўка і канцэрт у парку. 6 імпрэз каб адзначыць 100 год БНР у Гродне

Сабралі для вас у адным месцы усе мерапрыемствы, якія ў Гродне запланаваны да юбілею абвяшчэння Беларускай Народнай Рэспублікі.

Тэатралізаваная імпрэза з Віктарам Шалкевічам

У гэты вечар вы папрысутнічаеце на тэатралізаваным чытанні дзённіка аднога з айцоў-заснавальнікаў БНР — Антона Луцкевіча, да таго ж пачуць спевы ў выкананні ўжо легендарнага гродзенскага музыкі, актора і проста харошага чалавека Віктара Шалкевіча.

Калі: 22 сакавіка, 19.00

Дзе: этнакрама «Цудоўня», вул. Кірава, 3


Літаратурна-навуковая вечарына

Вечарына з удзелам літаратараў і музыкаў, арганізаваная абласной радай Таварыства Беларускай Мовы. Навукоўцы і краязнаўцы раскажуць пра дзеячоў БНР, якія маюць дачыненне да Гродзеншчыны. Запрошаны музыкі з Гродна і Ліды. Вершы прачытаюць літаратары з Саюзу беларускіх пісьменнікаў. Таксама адбудзецца прэзентацыя шостага гадавіка «Новы замак».

Калі: 23 сакавіка, 18.30

Дзе: кабінет 100, вул. Будзёнага 48А (уваход з унутранага дворыка)


«Падарожжа ў БНР» праз кнігі

Гродзенцаў чакае надзвычайны літаратурна-гістарычны вечар, які злучыць розныя часы і краіны: падарожжа ў БНР разам з Сяргеем Шупам, а таксама Альгерд Бахарэвіч з кнігай «Сабакі Еўропы» і Юля Цімафеева з перакладамі Чарлза Букоўскага на беларускую.

Калі: 23 сакавіка, 18.30

Дзе: этнакрама «Цудоўня», вул. Кірава, 3


Гарадзенская дыктоўка

Гродзенцы напішуць фрагмент з тэксту Генрыха Далідовіча «Свой дом». Ён прысвечаны падзеям абвяшчэння БНР ды Усебеларускаму з’езду. Выбраны фрагмент апісвае пасяджэнне Рады БНР, дзе яе прадстаўнікі зачытваюць трэцюю ўстаўную грамату. Тэкст будзе чытаць Янка Трацяк, рэдактар часопіса «Новы замак». Пасля дыктоўкі выступіць лідар гурта Dzieciuki Алесь Дзянісаў.

Калі: 24 сакавіка, 18.00

Дзе: кабінет 100, вул. Будзёнага 48А (уваход з унутранага дворыка)


Свята Незалежнасці ў Каложскім парку

Запланаваны ўдзел шасці калектываў з Гродна і не толькі. Сярод іх: Tlusta Lusta (пераможцы Басовішча-2008) і гурт «Гаротніца» з Андрусём Такідангам. Зараз арганізатары чакаюць адказу хэдлайнера, імя якога не раскрываюць. Таксама запланавана фотазона, фудкорт, аквагрым, чэканка манет, аніматары, продаж гістарычных кніг, кірмаш нацыянальнаарыентаванай сімволікі і атрыбутыкі і забаўляльныя мерапрыемствы для дзяцей і дарослых. Паміж выступамі музыкаў са стагоддзем БНР павіншуюць Алесь Сураў, Дзяніс Жыгавец, гісторыкі і паэты. Перад святам у 12.00 у Каложскай царкве плануецца малітва за Беларусь.

Калі: 25 сакавіка, з 13.00 да 17.00

Дзе: Каложскі парк, каля стэлы


Афтэрпаці ў этнакраме «Цудоўня»

Запланавана больш камернае святкаванне з музычнымі выступамі, цікавымі гасцямі і тэатралізаваным падыходам да літаратурных твораў тых часоў.

Калі: пасля свята ў Каложскім парку

Дзе: этнакрама «Цудоўня», вул. Кірава, 3


Калі вы ведаеце пра іншыя мерапрыемствы, пішыце ў каментарыях!


В последнее время большой популярностью пользуется услуга ремонт квартир под ключ. У нее есть ряд преимуществ. Вы можете спокойно заниматься своей работой или поехать отдыхать, а когда приедете вас, будет ждать готовый ремонт в вашей квартире.


Падзяліцца

Апошнія запісы

Банкруціцца гродзенская IT-кампанія, якая супрацоўнічала з фірмамі з Канады і ЗША

Гродзенская IT-кампанія "Цэнтр Прагрэсіўных Распрацовак" падала заяву аб банкруцтве. Доўг фірмы - амаль 302 тыс.…

12 мая 2025

Гатовы бізнэс: на «Куфар» прадаюць бота для запісу на польскую візу

На пляцоўцы «Куфар» з'явіліся аб'явы аб продажы гатовых ботаў, якія дапамагаюць адшукаць і заняць вольныя…

12 мая 2025

У Гродне прадаецца рэстаран «Сант Микеле»: прапрацаваў 2 гады

Італьянскі рэстаран "Сант Микеле" з піцамі і элементамі малекулярнай кухні выставілі на продаж. Пра прычыны…

12 мая 2025

На Юбілейным возеры ў Гродне з’явіцца «Князь Гедымін»

Для мадэрнізацыі пляжу на Юбілейным возеры купяць абсталяванне. Там з'явяцца гульнявы комплекс "Князь Гедымін" з…

12 мая 2025

У Поразаве адкрыюць Дом банкухі. Яна прызнана гісторыка-культурнай каштоўнасцю

У найбліжэйшыя месяцы ў Поразаве плануюць адкрыць Дом банкухі. Тут можна будзе паўдзельнічаць у майстар-класе…

10 мая 2025

На ўліку — 30 чалавек. Міліцыя ўладковае на сезонныя працы былых зняволеных

Міліцыя Гродна адпраўляе адбыўшых пакаранне на працы ў Гродзенскую агароднінную фабрыку. Зараз на ўліку ў…

10 мая 2025