З сакавіка грузавыя цягнікі з Кітая ў Еўропу праз Гродна пачалі ездзіць пастаянна. Туды яны вязуць камп’ютарную тэхніку, назад — аўтамабілі, запчасткі да іх і камплектуючыя. Агулам дарога займае 5−6 дзён.

Цягнік ідзе праз «Брузгі-1», там перагружаюць кантэйнеры з таварам і ён рухаецца далей. Плануюць, што цягнікі па такім маршруце будуць ездзіць штотыдзень.

Першы ж такі састаў прайшоў Гродзенскую мытню ў пачатку жніўня 2017 года. З таго часу такім чынам перавезлі больш за 800 кантэйнераў.

У Гродзенскай мытні кажуць, што шлях зарэкамендаваў сябе добра. Для праходжання грузаў па Беларусі стварылі ўсе ўмовы. Гэта добра ўплывае на транзітную прывабнасць краіны.