Дадаць навіну
Аўторак, 24 красавіка 2018, 12:54
Усе мерапрыемствы

«Падарожжа ў БНР» і «Сабакі Еўропы». Прэзентацыя кніг

Гарадзенцаў чакае надзвычайны літаратурна-гістарычны вечар, які злучыць розныя часы і краіны: падарожжа ў БНР разам з Сяргеем Шупам, а таксама Альгерд Бахарэвіч з кнігай «Сабакі Еўропы» і Юля Цімафеева з перакладамі Чарлза Букоўскага на беларускую.

23 сакавіка ў гарадзенскай краме «Цудоўня» — госці з Прагі і Менску.
Вядомы перакладчык, рэдактар, даследчык і журналіст Радыё Свабода Сяргей Шупа (Прага) прэзентуе сваю кнігу «Падарожжа ў БНР», якая выйшла ў серыі «Бібліятэка Свабоды» і прысвечаная 100-годдзю абвяшчэння незалежнасці Беларускай Народнай Рэспублікі. Сам аўтар вызначыў жанр кнігі як архіўны раман. Цягам месяца яе раздзелы публікаваліся ў сеціве, а менская прэзентацыя запланаваная на 20 сакавіка.

Вершы знакамітага амерыканца Чарлза Букоўскі - па-беларуску: менская паэтка і перакладчыца Юля Цімафеева пазнаёміць гарадзенскую публіку з кнігай «І святло, і паветра, і месца, і час», якая выйшла напрыканцы мінулага году ў выдавецтве «Харвест».

Альгерд Бахарэвіч — беларускі пісьменнік і перакладчык, аўтар больш чым дзесяці кніг, у тым ліку раманаў «Сарока на шыбеніцы», «Дзеці Аліндаркі», «Белая муха, забойца мужчын». Лаўрэат некалькіх літаратурных прэмій, удзельнік міжнародных фэстываляў. Нячасты госць у Гародні - ён прадставіць свой апошні, 900-старонкавы раман «Сабакі Еўропы», кнігу-антыбэстсэлер, кнігу-выклік: «чытачам, крытыкам, беларускай літаратуры і самому сабе».

Калі: 23 сакавіка, 18.30
Дзе: прастора этнакрамы «Цудоўня» (Гродна, вул. Кірава, 3)
Уваход вольны!

Калі вы знайшлі ў тэксце памылку або абдрукоўку, калі ласка, паведаміце нам, выбраўшы адпаведны фрагмент і націснуўшы клавішы Ctrl+Enter.

comments powered by HyperComments


Дата

23.03.2018

Час

18:30

Лэйблы

Прэзентацыя

Месца правядзення

Цудоўня
Кірава, 3

Spelling error report

The following text will be sent to our editors: