Паслугі досупу ў інтэрнэт падымуцца прыкладна на 3% з 1 красавіка. Шэраг папулярных тарыфаў захавае былыя кошты.
Нязменныя кошты застануцца на пакеты паслуг «Ясна 35», «Ясна 35+», «Ясна 75», «Ясна 75+», а таксама на тарыфны план «Рэкорд 25», паведамляецца на сайце «Белтэлекаму».
Змены кошту ў межах 6 працэнтаў закрануць таксама асноўныя тарыфныя планы тэлебачання Zala і некаторых пакетаў паслуг электрасувязі.
Таксама павысіцца кошт паслуг тэлеграфнай сувязі, міжнародных тэлефонных злучэнняў (у тым ліку па пропуску трафіку аператараў электрасувязі Беларусі на сеткі замежных аператараў), выхад на абанентаў сотавай рухомай электрасувязі, даведачна-інфармацыйных паслуг і іншых дадатковых паслуг электрасувязі.
Павышэнне не закране тарыфы на рэгуляваныя паслугі мясцовай і міжгародняй тэлефоннай сувязі, паслугі доступу ў лінейна-кабельныя збудаванні, паслугі доступу ў сетку Інтэрнэт з гарантаванай паласой прапускання.
Як зменяцца кошты на тарыфы, можна паглядзець тут.
Дарэчы, з 1 сакавіка ўжо даражэлі паслугі аператара: выраслі рэгулярныя плацяжы, павялічылася плата за паслугі добраахвотнай блакіроўкі і бацькоўскага кантролю. Сярэдні памер павышэння кошту склаў 9% да ўзроўню леташніх тарыфаў.