Гарадская паліцыя (straż miejska) ў Беластоку пачала чарговую акцыю па кантролі за гаспадарамі сабак, якія не прыбіраюць за сваімі гадаванцамі. Штрафы дасягаюць 500 злотых (каля 300 беларускіх рублёў), піша poranny.pl.

У Беластоку пачалі «паляваць» на сабачнікаў. Штраф за «міны» да 500 злотых
Забаронена гуляць з сабакамі

У Беластоку пачалі «паляваць» на сабачнікаў. Штраф за «міны» да 500 злотых
Увага, міна!
Жывёл абавязкова трэба выгульваць на павадку, прадукты жыццядзейнасці трэба прыбіраць неадкладна, выкідаючы або ў адмысловыя або ў агульныя сметніцы, нагадваюць жыхарам Беластока.

Акцыя будзе праходзіць да канца сакавіка.

Дарэчы, у 2016 годзе беластоцкая паліцыя выставіла 60 штрафаў за розныя парушэнні ў межах падобнай акцыі «Чысты Беласток». Але толькі восем чалавек аштрафавалі за сабак, іншыя штрафы былі за засмечванне горада. Паводле гарадской паліцыі, гэта значыць, што беластоцкія сабачнікі даволі свядомыя і разумеюць, што сабачыя адходы не толькі брыдкія, але і небяспечныя з-за паразітаў.