Новыя аўтобусы плануюць задзейнічаць перш за ўсё на прыгарадных і гарадскіх маршрутах, паведамляе БЕЛТА.
Сродкі на закупку аўтобусаў выдзеленыя з абласнога бюджэту. Пастаўляць іх у рэгіён будуць на працягу года. Закупаць маюць намер аўтобусы беларускай вытворчасці, адзначылі ў аддзеле энергетыкі, транспарту і сувязі Гродзенскага аблвыканкама.
Акрамя таго, сёлета плануюць закупіць некалькі мікрааўтобусаў для прыгарадных маршрутах. Магчыма, набудуць таксама 12 аўтобусаў турыстычнага класа.
Аўтобусны парк рэгіёну абнаўляецца штогод. Летась у вобласць закупілі 47 аўтобусаў.